У чацвер 24 снежня у 7 “А” класе прайшло мерапрыемства “Правілы паводзін ў грамадскіх месцах”. Занятак прайшоў у форме віртуальнага падарожжа з мэтай засвоіць правілы паводзін дзяцей у грамадскіх месцах. Вучні спыніліся на станцыях ”Школа”, ”Магазін”, ”Транспартныя сродкі”, ”Тэатр”, “Прырода”.

Сямікласнікі  прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве і з захапленнем адказвалі на розныя пытанні, удзельнічалі ў інсцыніроўцы. У ходзе віртуальнага падарожжа яны паўтарылі і замацавалі веды аб правілах паводзін у грамадскіх месцах.